viasna on patreon

Кандыдат – актывіст кампаніі “Гавары праўду” з Віцебшчыны – атрымаў папярэджанне ад акруговай камісіі

2016 2016-08-29T13:11:53+0300 2016-08-29T13:13:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levachou-jagor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ягор Левачоў. Фота з сацыяльных сетак.

Ягор Левачоў. Фота з сацыяльных сетак.

Ягора Левачова, кандыдата па Лепельскай выбарчай акрузе № 23, камісія прызнала парушальнікам выбарчага заканадаўства. Папярэджанне кандыдату было абвешчана за тое, што ён не прадставіў камісіі дакумент пра неаплатны адпачынак на час агітацыйнай кампаніі. Дакладней, дакумент быў прадстаўлены – але не той, якога чакалі ў выбарчай камісіі. У папярэджанні сфармулявана, што  «Вызваленне кандыдата ў дэпутаты ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў афармляецца загадам наймальніка. Копію загаду наймальніка пра адпачынак кандыдат у дэпутаты падае ў акруговую камісію на наступны дзень пасля  выдання наймальнікам адпаведнага загаду».

Камісія спасылаецца на гэтую фармулёўку як на палажэнне выбарчага заканадаўства. Хаця нічога падобнага там няма. І артыкул № 77 Выбарчага кодэксу, дзе сказана пра неабходнасць сыходзіць у неаплатны адпачынак, гаворыць толькі тое, што «Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў (акрамя Старшыні Палаты прадстаўнікоў) вызваляюцца ад выканання працоўных (службовых) абавязкаў з дня рэгістрацыі да дня выбараў без захавання заробку. Падставай для такога вызвалення з’яўляецца рашэнне адпаведнай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатам і заява кандыдата да наймальніка”.

Заяву да наймальніка кандыдат падаў належным чынам. А ў якасці сведчання пра тое, што ён сышоў адпачынак, падставіў камісіі даведку з Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтру «Зубраня», дзе ён працуе. Камісія ж запатрабавала копію загада наймальніка, прычым сама ж вызначыла тэрмін – на наступны дзень пасля выдання.

Не пагадзіўшыся з тым, што акруговая камісія  самастойна дапоўніла заканадаўства, і таму лічыць, што “пададзены дакумэнт не ў поўнай меры адпавядае Інструкцыі па справаводстве”, Ягор Левачоў падаў скаргу ў Віцебскую абласную выбарчую камісію.

Да слова, на Віцебшчыне вядомы выпадак, калі кандыдат у дэпутаты “працуе” падчас агітацыйнай кампаніі. Пра гэта давялося пачуць кандыдатцы Тацяне Севярынец ад сябраў ініцыятыўнай групы яе канкурэнта па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Сяргея Занько. Спадарыня Севярынец напісала скаргу ў акруговую камісію, каб там разабраліся, чаму падчас агітацыйнай кампаніі кандыдат “знаходзіцца на працы”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства