Міліцыя склала пратаколы на 14 удзельнікаў шэсьця 25 жніўня ў Менску

2016 2016-08-29T10:06:40+0300 2016-08-29T10:08:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/action-2016-08-25-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя, прысвечаная Дню Незалежнасці 25 жніўня 2016 года

Акцыя, прысвечаная Дню Незалежнасці 25 жніўня 2016 года

Міліцыя склала адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненьні да 14 удзельнікаў несанкцыянаванага шэсьця ў Менску, якое адбылося 25 жніўня і было прысьвечана 25-годзьдзю ўваходжаньня ў сілу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

«25 жніўня 2016 году ў сталічным парку імя Я.Купалы сабралася група грамадзянаў, якая калёнай прайшла па ходніках да плошчы Незалежнасьці. У дачыненьні да 14 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях», — гаворыцца ў паведамленьні ГУУС Менгарвыканкаму.
Ініцыятарам акцыі выступіла міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Малады фронт» (зарэгістравана ў Чэхіі). Акцыя пачалася з Купалаўскіх чытаньняў у сквэры імя Янкі Купалы ля помніку народнаму паэту. Затым каля 70 удзельнікаў акцыі прайшлі сьвяточным шэсьцем па праспэкце Незалежнасьці да аднайменнай плошчы.
Калі ўдзельнікі практычна разышліся, пяцёра невядомых маладых людзей у байках з нацягнутымі на галовы капюшонамі закідалі ўдзельнікаў шэсьця яйкамі і пабеглі ў бок вуліцы Мясьнікова.
Нягледзячы на тое што ў пагоні за імі ўдзельнічала некалькі міліцыянтаў, якой-небудзь інфармацыі аб іх затрыманьні не паступала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства