viasna on patreon

Часцей за ўсё адмаўляюцца ад тэлевізійных зваротаў кандыдаты ў дэпутаты ў Брэсцкай вобласці

2016 2016-08-28T23:50:47+0300 2016-08-29T11:49:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/telebachannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі ў сярэднім па Беларусі не з’явіліся на запіс бясплатных агітацыйных выступаў па тэлебачанні каля 15% прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат, дык у брэсцкім рэгіёне - амаль траціна (23 з 72-х кандыдатаў).

Як паведамілі ў тэлерадыёкампаніі “Брэст”, звычайна пра адмову ад выступу кандыдаты  папярэджвалі праз акруговыя выбарчыя камісіі, аднак былі выпадкі, калі яны проста не прыходзілі на запіс у вызначаны час. Зараз у тэлерадыёкампаніі рыхтуюцца да тэлевізійных дэбатаў, але і яны адбудуцца толькі сярод прэтэндэнтаў з дзевяці выбарчых акругаў (увогуле ў Брэсцкай вобласці створана 16 акругаў). Больш таго, нават у выпадку, калі дэбаты запланаваныя, удзел у іх возьмуць далёка не ўсе вылучэнцы. У прыватнасці, у Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 зарэгістравана восем кандыдатаў у дэпутаты, аднак пацвердзілі свой намер правесці тэледэбаты толькі прадстаўнікі апазіцыі - Ганна Канюс з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Дыяна Касцюковіч ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.   

Між тым, колькасць жадаючых змагацца за дэпутацкі мандат працягвае скарачацца. Днямі заяву аб спыненні сваёй выбарчай кампаніі у выбаркам Баранавіцкай-Заходняй акругі №6 перадаў дырэктар ААТ “Баранавіцкі завод запасных частак “Автако” Барыс Пацейка. Заява была прынятая да ведама, і камісія вырашыла выкрэсліць прозвішча гэтага кандыдата з выбарчага бюлетэню. Такім чынам, у выбарчай акрузе №6 засталося чатыры кандыдаты ў дэпутаты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства