viasna on patreon

Вялікі пікет правацэнтрыстаў у Дзень Незалежнасці Беларусі Фота

2016 2016-08-25T15:29:58+0300 2016-08-25T15:39:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket_pravacentrystau_25.08.2016_6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Правацэнтрысцкая кааліцыя правяла вялікі агітацыйны пікет 25 жніўня, прысвечаны 25-годдзю Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь ля ўвахода ў Камароўскі рынак у Мінску.

На пікеце прысутнічалі першы намеснік старшыні Руха “За свабоду” Юрый Губарэвіч, прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова, вылучэнцы ад Аб’яднаннай грамадзянскай партыі Павел Стэфановіч і Максім Гацак, сябры іх ініцыятыўных групаў, а таксама незарэгістраваны кандыдатам Мікалай Казлоў.

“Тут на камароўцы праходзіць кожны 12 патэнцыйны выбарца, тут увесь Мінск курсіруе”, - лічыць кандыдат па Каліноўскай акрузе №108 Юры Губарэвіч.

“Людзі з большага прызвычаліся да пікетаў на Камароўцы, але вялікую цікавасць выклікаюць бела-чырвона-белыя сцягі. Грамадзяне адмыслова падыходзяць, запытваюцца. Напрыклад, адна жанчына, якая не жыла доўгі час у Беларусі, нават не ведала, што пэўны час бела-чырвона-белы быў нацыянальным сцягам. Тым больш, што сёння такая адмысловая дата, пра якую варта нагадаць людзям”, - падкрэсліў першы намеснік старшыні Руху “За свабоду”.

Свае шансы ў плане патрымкі людзей па акрузе Юры Губарэвіч ацэньвае даволі высока і разлічвае на першае месца, аднак адзначае:

“А пра вынікі сумленнага падліку галасоў мы будзем ведаць праз два тыдні. Пазнавальнасць і прысутнасць, рэакцыя на акрузе – пазітыўная. Маі канкурэнты, за выключэннем таго, хто ідзе ад улады, амаль нідзе не прыстунічаюць і людзі іх не бачаць. І будзе вельмі дзіўна, калі працэнтныя суадносіны па выніках галасавання будуць размеркаваныя неяк па-іншаму”.

Побач з апазіцыйнымі кандыдатамі стаяла чатыры стэнды за праўладнага кандыдата па Коласаўскай акрузе №106 Дзмітрыя Шаўцова, які з’яўляецца дзеючым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Некаторыя жанчыны сталага ўзросту спрачаліся з сябрай ініцыятыўнай групы Шаўцова і выказваліся, што ўвогуле хадзіць на выбары не мае сэнсу, а дзеючы кандыдат нічога не зрабіў за чатыры гады сваёй працы ў Парламенце.

“Выбіраць абы выбіраць? Каб ён толькі месца займаў і атрымліваў грошы? Так яны і лезуць, каб толькі палепшыць свой дабрабыт”, – абуралася адна пенсіянерка.

Другая жанчына казала:

“Вось калі яны будуць зарабляць як мы, каб без усялякіх ільгот, калі будуць жыць так, як жывём мы – вось тады будзе толк!”

Людзі збольшага праходзілі міма, але некаторыя падыходзілі і цікавіліся праграмамі кандыдатаў, размаўлялі з імі.

Прадстаўнікі назіральнай місіі АБСЕ таксама прысутнічалі на пікеце і камунікавалі з кандыдатамі і іх прадстаўнікамі, а таксама з людзьмі.

За падзеямі пільна сачылі і супрацоўнікі КДБ.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства