viasna on patreon

Бабруйск: агітацыйныя плакаты -- пакуль толькі за кандыдатку-чыноўніцу (фота)

2016 2016-08-24T13:21:56+0300 2016-08-24T13:23:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-agit-pradukt-2016-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйск. Інфармацыйны плакат пра парламенцкія выбары-2016.

Бабруйск. Інфармацыйны плакат пра парламенцкія выбары-2016.

У Бабруйску дастаткова інфармацыйных плакатаў пра маючыя адбыцца выбары. Яны размешчаны на будынках, інфармацыйных дошках, ёсць таксама расцяжкі і білборды.

Бабруйск. Інфармацыйны плакат пра парламенцкія выбары-2016

Што тычыцца агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў, то на дадзены момант на гарадскіх вуліцах можна заўважыць толькі прадукцыю, вырабленую для кандыдаткі-чыноўніцы Ірыны Рынейскай. Яна займае пасаду начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму гарвыканкаму і балатуецца па Ленінскай выбарчай акрузе.

Найбольш плакатаў Рынейскай можна заўважыць у ваколіцах гарвыканкаму і цэнтральнай плошчы. Яны ёсць таксама на крамах, цырульні, цэнтральным аддзяленні "Белтэлекаму" ды іншых найбольш наведвальных месцах.

Бабруйск. Агітацыйны плакат у падтрымку кандыдата Ірына Рынейскай.

Бабруйск. Агітацыйны плакат у падтрымку кандыдата Ірына Рынейскай

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства