viasna on patreon

Суд па справе Аляксея Мілюкова працягнецца сёння

2016 2016-08-24T10:54:54+0300 2016-08-24T11:30:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhalnovy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Мілюкоў з бацькам Алегам Жалновым

Аляксей Мілюкоў з бацькам Алегам Жалновым

У Наваполацку працягваецца судовае паседжанне па справе Аляксея Мілюкова, сына вядомага блогера з Бабруйска Алега Жалнова

Ён адбывае пакаранне у выглядзе абмежавання волі у Наваполацку, дзе атрымаў 2 дысцыплінарныя спагнанні - адно за тое, што пакінуў зараджацца мабільны тэлефон без дагляду ў агульным пакоі, дзе у гэты час знаходзіліся іншыя вязні, другое за нібыта дрэннае выканнане працы, а працаваў ён дворнікам у мясцовым ЛПП, доказам чаму з'яўлялася фота недапалкаў у сметніцы.

У Наваполацк ён быў пераведзены з Гомеля, дзе таксама атрымаў 2 спагнанні за непрыбраны ложак.

Зараз, пасля 4-х дысцыплінарных спагнанняў, Аляксей Мілюкоў (Жалноў) абвінавачваецца па артыкулу 415 КК РБ, "Ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі".

Першае судовае паседжанне адбылося 16 жніўня, тады Аляксей Мілюкоў заявіў хадатайніцтва аб тым, што жадае каб яго абаронцам выступаў ягоны бацька - Алег Жалноў, які зараз атрымлівае вышэйшую юрыдычную адукацыю. Прадстаўнік абвінавачвання выказаў нязгоду з гэтым, бо па яго меркаванню асоба без вышэйшай адукацыі не валодае дастатковымі ведамі ў крымінальным і працэсуальным праве, гэта можа прывесці да таго, што правы абвінавачваемага не будуць абаронены. Суддзя Пётр Леўчанка ў сувязі з нязгодай прадстаўніка пракуратуры, адхіліў хадатайніцтва Аляксея Мілюкова, затым быў абвешчаны перапынак да 23 жніўня для таго каб абвінавачаны змог заключыць дамову з адвакатам.

Аднак адвакат быў заняты на іншым паседжанні, у сувязі з чым быў аб'яўлены перапынак да 24 жніўня. Суд працягнецца сёння.

Нагадаем, у ліпені 2014 Аляксей Жалноў быў асуджаны на тры гады "хіміі" і атрымаў штраф – 50 мільёнаў рублёў. Суд прызнаў яго вінаватым у нанясенні маральнай і фізічнай шкоды супрацоўніку ДАІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства