viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-08-16T11:30:18+0300 2018-01-30T17:36:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Палітычны зняволены Міхаіл Жамчужны, які знаходзіцца ў Навасадскай калоніі, атрымаў першае спагнанне; У Смалявічах 17 жніўня будуць прадаваць лецішча актывісткі Ніны Багінскай; Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу актывіста свабоднага прафсаюзу Міколы Шараха аб незаконным звальненні з працы; Удзельнікі ліпеньскай акцыі салідарнасці з Дзмітрыем Паліенкам атрымалі вялікія штрафы.

“Падзея”: Новы фігурант па справе аб беспарадках 19 снежня 2010 года Уладзімір Кондрусь прызнаны палітычным зняволеным. Праваабаронцы Беларусі патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязня і рэабілітацыі ўсіх удзельнікаў тых драматычных падзей.

“Чай выбараў”:  Змены ў беларускім выбарчым заканадаўстве, якія адбыліся напярэдадні Парламенцкіх выбараў, маюць на мэце стварэнне пазітыўнай карціны перад міжнароднымі назіральнікамі і носяць хутчэй фармальны характар. Насамрэч жорсткі адміністрацыйны кантроль за выбарчымі камісіямі захоўваецца. Да такіх высноваў прыйшлі эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, падводзячы вынікі першай паловы назірання за выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў. На прэс-канферэнцыі, якая адбылася 15 жніўня, каардынатары кампаніі праваабаронцы Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак распавялі пра станоўчыя і адмоўныя моманты мінулых этапаў.

“Асоба”: Эксперт міжнароднай арганізацыі па абароне праваабаронцаў Front Line Defenders Марыя Шышчанкова. Яна распавядае пра напрамкі дзейнасці арганізацыі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Лявона Вольскага.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2016-08-16_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства