viasna on patreon

Аб’явілі таргі па продажы маёмасці Ніны Багінскай

2016 2016-08-08T13:54:18+0300 2016-08-08T13:54:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baginskaia-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ніна Багінская

Ніна Багінская

У Смалявічах 17 жніўня будуць прадаваць лецішча легендарнай актывісткі, якая нязменна выходзіць на акцыі з бел-чырвона-белым сцягам, піша "Наша ніва".

Участак з садовым домікам, якія належаць Ніне Багінскай, у маі арыштавалі праз нясплату штрафаў, накладзеных пастановамі судоў.

Як паведамлялася раней, дамок у Дамашанах у «Мінскім абласным цэнтры інвестыцый і прыватызацыі» ацанілі ў 10 000 рублёў (сто мільёнаў да дэнамінацыі). Гэтыя грошы дзяржава плануе пусціць на пагашэнне штрафаў, якіх у Багінскай на сёння назбіралася амаль на 75 мільёнаў рублёў. Гэта пры тым, што частка пенсіі актывісткі штомесяц таксама ідзе на пагашэнне судовых штрафаў.

На свае пратэсты ў пракуратуры і заявы ў суды Багінская атрымлівае фармальныя адпіскі, аднак працягвае адстойваць свае парушаныя правы.

Жанчына прынцыпова адмаўляецца плаціць штрафы за ўдзел у акцыях і пікетах, паколькі лічыць, што штучныя забароны ўладаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў — антыканстытуцыйныя па сутнасці і парушаюць яе права на мірныя сходы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства