Сёння Вярхоўны Суд разглядае апеляцыю асуджанага да смяротнай кары Сяргея Вострыкава
http://spring96.org/be/news/84284
2016
2016-10-04T11:57:00+0300
2016-10-04T11:57:00+0300
2016-10-04T09:49:50+0300
be
http://spring96.org/files/images/sources/vostrykau-siargej-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
4 кастрычніка ў Вярхоўным Судзе Беларусі адбываецца апеляцыйны разгляд справы Сяргей Вострыкава, асуджанага Гомельскім абласным судом да смяротнага пакарання.
Паседжанне судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага Суда распачалося ў 9:30 і будзе праходзіць у закрытым рэжыме з прычыны наяўнасці акалічнасцяў справы, якія суд не можа агучваць публічна.
Нагадаем, 19 траўня бягучага годa Гомельскі абласны суд вынес смяротны прысуд 33-гадоваму жыхару абласнога цэнтра Сяргею Вострыкаву, які быў прызнаны вінаватым у двух асобных выпадках згвалтавання і забойства. Нягледзячы на ўзрастаючы нацыянальны і міжнародны ціск на Беларусь з заклікам адмяніць смяротнае пакаранне, гэта трэці прысуд ад пачатку 2016 года.










