viasna on patreon

Затрыманых у Слоніме прадпрымальнікаў, якія кіраваліся на агульны сход, адпусцілі

2016 2016-08-08T11:22:40+0300 2016-08-08T12:14:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dai-supracounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі грамадзян з Ваўкавыску, якія сёння выехалі ў Мінск на сход па стварэнні прафсаюза прадпрымальнікаў «Салідарнасць», былі затрыманыя разам з аўтамабілем супрацоўнікамі Слонімскага ДАІ. Нібыта выявілася, што  дакумент аб тэхаглядзе транспартнага сродку падроблены. Аўтамабіль разам з пасажырамі  даставілі да высвятлення абставін у Слонім, аднак васьмярых прадпрымальнікаў пры гэтым доўга не адпускалі, маўляў, яны павінны прысутнічаць у якасці сведак пры разбіральніцтве.  Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з лідэраў прыдпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч.

Праз некаторы час, паколькі ўсе дакументы – зразумела – былі ў поўным парадку, прадпрымальнікі выехалі ў бок Мінску.

Характэрна, што перад Слонімам, аўтамабіль спынялі таксама і супрацоўнікі ДАІ Ваўкавыскага раёна, аднак не знайшлі ніякіх зачэпак для затрымання.

Гэтыя дзеянні “сілавікоў” нагадваюць дрэнна спланаваную акцыю па недапушчэнні прадпрымальнікаў з Беларусі на агульны сход у Мінск.

Акалічнасці затрымання высвятляюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства