viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-08-02T11:26:01+0300 2018-01-30T17:41:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: 27 ліпеня прадстаўнікі грамадскага руху на заклік “Маладога фронту” ў Мінску правялі акцыю Свята Незалежнасці; лідара Абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоля Шумчанку пакаралі за ўдзел у Дні волі; Дзмітрыя Лукашэвіча, забойцу гомасэксуала Міхаіла Пішчэўскага, асудзілі на тры гады пазбаўленьня волі; юрыстка з Самары Марыя Рымар выказала меркаванне, што ў ІЧУ на Акрэсціна ў ежу дадаюць снатворнае.

“Каментар”: Актывістку Ніну Багінскую прымушаюць вызваліць лецішча з-за нясплаты штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.  Судовыя выканаўцы ў траўні арыштавалі яе садовы дом у кааператыве “Геолаг”, а зараз даслалі ліст “аб вызваленні памяшкання”.

“Час выбараў”: Дваццаць сёмага ліпеня скончылася фарміраванне ўчастковых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. У склад камісій у Мінску патрапіла восем з паловай тысяч чалавек, аднак ад апазіцыйных партый у склад участковых камісій сталіцы ўключылі толькі 10 чалавек. У той час як амаль што ўсе заяўнікі ад праўладных структур трапілі ў камісіі; Юрыст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Павел Сапелка распавядае пра недахопы нацыянальнага заканадаўства наконт фінансавання выбарчых кампаній.

“Асоба”: Прадстаўніца міжнароднай арганізацыі па абароне праваабаронцаў Front Line Defenders Марыя Шышчанкова. Марыя з’яўляецца каардынатарам абароны для краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Яна распавядае пра накірункі дзейнасці Front Line Defenders, гучныя справы, якімі займаюцца прадстаўнікі арганізацыі, а таксама пра становішча з правамі чалавека ў рэгіёнах Цэнтральнай Азіі і Паўночнака Каўказа.

У музычных паўзах - кампазіцыі ў выкананні этнічнай студыі Ketri і гурта PLEMЯ.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2016-08-02_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства