viasna on patreon

Баранавіцкаму назіральніку адмоўлена ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў

2016 2016-07-30T18:22:03+0300 2016-07-30T18:22:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siargej-goushaa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша.

Сяргей Гоўша.

Баранавіцкі назіральнік Сяргей Гоўша звярнуўся ў акруговую выбарчую камісію Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 з просьбай прадставіць яму магчымасць прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.

Адказ Сяргей Гоўша атрымаў за подпісам старышні акруговай камісіі Т. Латышавай. У лісце сказана, што “задаволіць вашу просьбу аб прадстаўленні вам магчымасці прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, адабраных для гэтага падпісных лістоў і назірання за працэсам праверкі подпісаў у іх немагчыма”.

Старшыня акруговай камісіі сваю адмову матывавала артыкулам 67 Выбарчага кодэкса, згодна з  якім “праверку сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў ажыццяўляюць члены акруговых выбарчых камісій. Удзел назіралнікаў у працэсе праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў не прадугледжаны”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства