viasna on patreon

У Маладэчне невядомы ў цывільным перашкаджаў выбарчаму пікету прэтэндэнта ад БХД (фота)

2016 2016-07-29T17:50:02+0300 2016-07-29T17:50:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladzechna-zbor-bhd-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладэчна. Віталь Рымашэўскі і невядомы ў цывільным на пікеце па збору подпісаў за вылучэнне сябра БХД Паўла Пракаповіча.

Маладэчна. Віталь Рымашэўскі і невядомы ў цывільным на пікеце па збору подпісаў за вылучэнне сябра БХД Паўла Пракаповіча.

   29 ліпеня ў Маладэчне ў час выбарчага пікету за вылучэнца БХД Паўла Пракаповіча невядомы малады чалавек у цывільным перашкаджаў правядзенню збору подпісаў. Ён падышоў да пікета і нахабна здымаў яго на відэакамеру. Калі сябры ініцыятыўнай групы Пракаповіча папрасілі незнаёмца прадставіцца, той адмовіўся гэта зрабіць.

Маладэчна. Невядомы ў цывільным на пікеце па збору подпісаў за вылучэнне сябра БХД Паўла Пракаповіча.

На пікеце прысутнічаў таксама адзін з лідараў БХД Віталь Рымашэўскі. Ён расказаў, што невядомы паводзіў сябе вельмі нахабна. Калі да пікету падыходзілі людзі, ён набліжаўся ўшчыльную і здымаў іх проста ў твар. Калі Рымашэўскі зрабіў яму чарговую заўвагу, чалавек з камерай адштурхнуў яго і нават ударыў.

Сябры ініцыятыўнай групы Пракаповіча двойчы выклікалі міліцыю, але тая не прыязджала. Пасля першага званка ў міліцыю прыбегла прадстаўніца акруговай выбарчай камісіі №53, якая спрабавала абвінаваціць удзельнікаў пікету ў датэрміновай агітацыі. Аднак ніякіх агітацыйных матэрыялаў за Паўла Пракаповіча сябры яго ініцыятыўнай групы не раздавалі.

   Урэшце Віталь Рымашэўскі трэці раз патэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што будзе звяртацца ў Следчы камітэт. Толькі тады прыехалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. За гэты час чалавек у цывільным сышоў. Сябры БХД напісалі заяву ў Маладэчанскі РАУС. Увесь інцыдэнт яны зафатаграфавалі і знялі на відэа.

Маладэчна. На пікет па вылучэнні кандыдатам сябра БХД П.Пракаповіча прыбыла міліцыя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства