viasna on patreon

У Смаргоні пікеты па зборы подпісаў праводзяць толькі дэмакратычныя вылучэнцы

2016 2016-07-29T17:33:48+0300 2016-07-29T17:33:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smargon-ulasevich_piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Смаргонь. Пікет па збору подпісаў за вылучэнне Мікалая Уласевіча.

Смаргонь. Пікет па збору подпісаў за вылучэнне Мікалая Уласевіча.

   28 ліпеня прэтэндэнт у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Уласевіч правёў у Смаргоні каля крамы “Еўраопт” пікет  па зборы подпісаў. 
   Пікет – справа апошнім часам даволі рэдкая для смаргонцаў, таму ён выклікаў пэўны інтарэс. Грамадзяне, якія падыходзілі, цікавіліся кандыдатам, задавалі пытанне аб праграме прэтэндэнта, ставілі свае подпісы ў падтрымку. 

Смаргонь. Пікет па збору подпісаў за вылучэнне Мікалая Уласевіча


   Праваабаронца Алесь Дзергачоў, які назіраў за пікетам, адзначыў, што мерапрыемства прайшло без перашкодаў.  Праўда, пікетам зацікавіўся ахоўнік крамы, пачытаў змест плакатаў і выказаў меркаванне, што трэба ўзгадняць пікет з уладамі. Пачуўшы жарт Мікалая Уласевіча, што месца пікета ўзгоднена са спадарыняй Ярмошынай, ахоўнік моўчкі пакінуў мерапрыемства.

   Гэта быў ужо трэці пікет Мікалая Уласевіча у Смаргоні. Першы ён правёў адзін, другі – разам з прэтэндэнтам ад партыі "Зялёныя" Зміцерам Кучуком. Пікеты ў падтрымку яшчэ аднаго прэтэндэнта – вылучэнца ад улады Адама Кавалько – у Смаргоні не былі заўважаныя.

   Мікалай Уласевіч правёў выбарчы пікет таксама ў мястэчку Солы, што ў Смаргонскім раёне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства