viasna on patreon

Выбары па-cветлагорску

2016 2016-07-29T11:23:14+0300 2016-07-29T12:36:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk-farmavanne-uchastkovyh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Светлагорск. Паседжанне выканкаму па фармаванні ўчастковых камісій. Фота А. Маслюковай

Светлагорск. Паседжанне выканкаму па фармаванні ўчастковых камісій. Фота А. Маслюковай

Гомельская абласная арганізацыя Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" абвінавачвае адміністрацыю Светлагорскага раёна ў змове з паштовай дастаўкай заказной карэспандэнцыі і праз суд патрабуе перагледзець рашэнне райвыканкама па фарміраванні членаў участковых выбарчых камісій раёна. Адпаведную скаргу ў суд, як паведамляе "Гомельская Вясна", камуністы падалі 28 чэрвеня.
У партыі заяўляюць, што ўсяго па гомельскім рэгіёне ў склады ўчастковых выбаркамаў вылучылі 84 сваіх сябраў, у тым ліку 24 па Светлагорскай раёну. Ва ўсіх раёнах дакументы аб вылучэнні атрыманы своечасова, а вось у Светлагорску - не. Заказны ліст па сістэме "Камфорт" тут быў атрыманы пасля фарміравання складаў участковых камісій толькі на сёмы дзень з моманту яго адпраўкі.

Паштовыя дадзеныя адносна ліста

"У выніку чыноўнікі не разглядалі 24 нашы кандыдатуры ў якасці патэнцыйных членаў участковых камісій. Паслуга сачэння за паштовымі адпраўлення паказвае, паштальён своечасова хацеў ўручыць нашы дакументы ў райвыканкаме, а вось чаму ў працоўны дзень чыноўнікаў не аказалася на месцы, мы будзем высвятляць ў судзе", - здзіўляецца абласной лідэр партыі Валеры Панкратаў.

Прадстаўнік партыі Уладзімір Сякерка упэўнены, што гэта правакацыя супраць камуністаў была задумана наўмысна па папярэдняй змове чыноўнікаў з работнікамі пошты і накіравана на недапушчэнне іх прадстаўнікоў у склад выбаркамаў у Светлагорскім раёне. Іх скаргу суд павінен разгледзяць цягам трох дзен. 
З 84 сябраў партыі левых "Справядлівы свет", вылучаных у Гомельскім рэгіёне ў склады ўчастковых выбаркамаў толькі дзве кандыдатуры ўключаны ў склад камісій.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства