viasna on patreon

Прэтэндэнт у кандыдаты заяўляе пра ціск на ягоную ініцыятыўную групу ў Валожыне

2016 2016-07-28T14:38:18+0300 2016-07-28T14:38:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakapovich-pavel-valozyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Пракаповіч

Павел Пракаповіч

   Прэтэндэнт у кандыдаты па Маладэчанскай сельскай выбарчай акрузе №73 Павел Пракаповіч паведаміў пра ціск на яго ініцыятыўную групу падчас збору подпісаў. Асабліва гэта праявілася ў горадзе Валожын, які ўваходзіць у дадзеную акругу.

Так, калі некалькі сяброў ініцыятыўнай групы падыходзілі да жылога квартала, іх спынілі супрацоўнікі міліцыі і сталі правяраць дакументы. Яны патлумачылі свае дзеянні тым, што апошнім часам з пад’ездаў дамоў крадуць дзіцячыя ровары, і яны шукаюць злачынцаў. У тым жа Валожыне за апошні тыдзень супрацоўнікі мясцовага ДАІ тры разы спынялі аўтамабіль, які перавозіў сябраў ініцыятыўнай групы, і афармлялі пратаколы  парушэнняў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства