viasna on patreon

Слуцк: Аліна Нагорная скардзіцца на перашкоды ў зборы подпісаў і знявагі ў мясцовых медыях

2016 2016-07-28T10:49:12+0300 2016-07-28T10:49:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alina-nagornaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аліна Нагорная, фота з асабістай старонкі ў Фэйсбуку

Аліна Нагорная, фота з асабістай старонкі ў Фэйсбуку

Прэтэндэнтка на дэпутацкі мандат па Слуцкай выбарчай акрузе №67 Аліна Нагорная накіравала кіраўніку мясцовага аддзела ўнтурных спраў заяву з просьбай адрэагаваць на публікацыю паклёпніцкай інфармацыі пра яе адміністрацыяй сайта slutsk-gorod.by, а таксама на перашкоды з боку асобных грамадзян у зборы подпісаў прадстаўнікам яе ініцыятыўнай групы.

У сваёй заяве Аліна Нагорная спасылаецца на адзін з допісаў, апублікаваны 18-га ліпеня адміністрацыяй сайта slutsk-gorod.by на сваёй публічнай старонцы ў сацыяльнай сетцы “УКанаткце”, у якім, на думку патэнцыйнай кандыдаткі, утрымліваецца паклёпніцкая інфармацыя пра яе зняважлівага характару. Апублікаваная інфармацыя паставіла пад сумнеў яе чэснасць, прыстойнасць, вернасць, наяўнасць гонару і годнасці, нанесла шкоду рэпутацыі і адмоўна паўплывала на збор подпісаў яе ініцыятыўнай групай, лічыць Аліна Нагорная. Дэмакратычная актывістка таксама звяртае ў сваёй заяве ўвагу на перашкоды з боку асобных грамадзян у зборы подпісаў каля дома №8 па вуліцы Будаўнікоў прадстаўніку яе ініцыятыўнай групы Юрыю Мяцельскаму.

Патэнцыйная кандыдатка спадзяецца, што адказныя за гэткія дзеянні асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, а рэдакцыя згаданага інфармацыйнага рэсурсу будзе вымушана даць абвяржэнне змешчанаму раней паклёпніцкаму допісу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства