viasna on patreon

Слонім: з 25 вылучэнцаў ад БНФ “Адражэнне” ў склад камісій уключылі аднаго

2016 2016-07-27T19:50:14+0300 2016-07-27T19:50:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padlik_babruisk_26.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У склад участковых выбарчых камісій па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 ад ГА БНФ “Адражэнне” уключылі толькі аднаго чалавека -- Алу Грыцэвіч (Кастрычніцкі ўчастак для галасавання № 16) г. Слоніма. Вылучана было 25 чалавек.

Пра гэта паведаміў кіраўнік слонімскай суполкі грамадскай арганізацыі БНФ “Адраджэнне” Павел Севасцьян. На пытанне, чаму з 25 чалавек у склад камісій уключылі толькі аднаго, удзельнікі пасяджэння Слонімскага раённага выканаўчага камітэту па фарміраванні ўчастковых камісій патлумачылі, што ў многіх з прэтэндэнтаў няма вопыту.

За тыдзень да пасяджэння да старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага з пісьмом-просьбай звяртаўся Павел Севасцьян і прасіў уключыць у склад участковых выбарчых камісій слонімскіх сяброў ГА БНФ “Адраджэнне”, што “паслужыць гарантыяй справядлівых і чэсных выбараў”. А таксама таму, што ўсе “прапанаваныя сябры прайшлі падрыхтоўку быць сябрамі камісій”. Гэта не дапамагло.

Ад слонімскміх сяброў “Справядлівага свету” з прапанаваных  4 чалавек уключылі аднаго --Віктара Пазнікіна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства