viasna on patreon

Валанцёрская служба “Вясны” шукае назiральнiкаў на Парламенцкiя выбары

2016 2016-07-27T13:08:01+0300 2016-07-27T15:55:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/naziranne-vybary-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вы актыўны, неабыякавы і гатовыя на ўласныя вочы праверыць празрыстасць выбарчай працэдуры? Гэта магчыма з любой кропкі Беларусі!

Чаму менавiта зараз?

11 верасня 2016 года ў Беларусi пройдуць Парламенцкiя выбары. Мы прапануем Вам выкарыстаць гэтую магчымасць i паназiраць за тым, як гэта будзе адбывацца.

Навошта?

Працэсс правядзення выбараў можа адбыцца з рознымi парушэннямi заканадаўства з боку ўладаў. Гэта можна змянiць з дапамогай грамадскага кантролю. Незалежныя назiральнiкi, да якiх можа далучыцца кожны, могуць кантраляваць i выпраўляць памылкi прадстаўнiкоў дзяржавы.

Як стаць назiральнiкам?

Для таго, каб Вы здейснiлi дадзеную справу упэўнена i без наступстваў, прапануем Вам прайсцi невялiчкае дыстанцыйнае навучанне. Спецыяльна для гэтага мы распрацавалі відэакурс, які дазваляе дыстанцыйна азнаёміцца з тэмай грамадскага кантролю, атрымаць практычныя рэкамендацыі ад экспертаў па назіранні за выбарамі, судамі і масавымі мерапрыемствамі - па любой тэме на выбар.

Відэакурс дазваляе як назіраць сумесна з Кампаніяй “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, так і рабіць гэта самастойна.

Для практычнага пагружэння ў назіранне мы таксама пазнаёмім Вас з мабільнай прыладай Вочы, якая “пасябруе” з вашым андроідам і дапаможа хутка паведаміць пра парушэнне выбарчага працэсу.

Падрабязней азнаёміцца і запісацца на відэакурс Вы можаце па спасылцы.

Увага! Пачаць вы можаце ўжо з 1 жніўня, відэакурс дасяжны да 1 верасня. Не прапусціце ўнікальную магчымасць!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства