viasna on patreon

Чаму вынеслі і чаму папярэджанне адмянілі – прэтэндэнт у кандыдаты атрымаць адказу не можа

2016 2016-07-26T16:22:50+0300 2016-07-26T16:34:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-zbor-rumasheuski-charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэтэндэнт у кандыдаты па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе №6 Мікалай Чарнавус да гэтага часу не можа атрымаць матываваных адказаў на пытанні: чаму яму было вынесена папярэджанне і чаму адмененае. 

Мікалай Чарнавус абскардзіў вынесенае яму 12 ліпеня папярэджанне ў Брэсцкай абласной камісіі і ЦВК. З Цэнтральнай камісіі яму 15 ліпеня паведамілі, што згодна ч. 6, арт. 49 Выбарчага кодэкса яго скаргу перанакіравалі  ў Брэсцкую абласную камісію.

Брэсцкая абласная камісія скаргу не разглядала наогул, бо яшчэ да прыняцця ёю рашэння па скарзе папярэджанне М. Чарнавусу было знята акруговай камісіяй. Згодна з адказам ЦВК, “не было выкладзена дастаткова доказаў пры вынясенні папярэджання. Акруговая камісія №6 да разгляду скаргі ў Брэсцкай абласной адмяніла рашэнне аб вынясенні папярэджання”.

На свой пісьмовы зварот у акруговую камісію адносна матывацыі адмены папярэджання М. Чарнавус атрымаў адказ: акруговая выбарчая камісія вярнулася да разгляду абставінаў праведзенага прэтэндэнтам у кандыдатам пікету і вырашыла зняць папярэджанне. Але чаму гэта было зроблена – у адказе не ўказана.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства