viasna on patreon

Пінск: дзяржаўныя выданні паведамляюць толькі пра збор подпісаў за вылучэнне праўладных кандыдатаў у дэпутаты

2016 2016-07-25T10:47:05+0300 2016-07-25T10:47:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-zbor-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пінск. Збор подпісаў. Фота pinsk.gov.by

Пінск. Збор подпісаў. Фота pinsk.gov.by

У Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 зарэгістравана тры ініцытыўныя групы, у Пінскай сельскай акрузе №15 – дзве, аднак мясцовая прэса распавядае выключна пра пікеты, што ладзяць гарадскія арганізацыі РГА “Белая Русь” і БРСМ.

Пінск. Збор подпісаў. Фота pinsk.gov.by

На гэтых пікетах збіраюць подпісы ў падтрымку дырэктара Пінскай гімназіі №3 Ігара Колба (вылучаецца па акрузе №14) і дырэктара Пінскага аўтобуснага парка Івана Рабкаўца (вылучаецца па акрузе №15). Больш таго, газета мясцовага гарвыканкама “Пінскі веснік” адмыслова падкрэслівае, што гэтых прэтэндэнтаў падтрымліваюць і некаторыя працоўныя калектывы. Напрыклад, Ігар Колб вылучаны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на сумесным сходзе гімназіі, якую ён узначальвае, і Пінскай стаматалігічнай паліклінікі. У сваю чаргу працоўныя калектывы пінскіх сярэдніх школ №14 і №18, а таксама СПК “Валішча” на сваіх сходах падтрымалі Івана Рабкаўца.

Што да верагодных апанентаў гэтых вылучэнцаў падчас парламенцкіх выбараў, дык пінская дзяржаўная прэса робіць акцэнт на тым, што ў ініцыятыўную групу брэсцкага настаўніка Віктара Кавалюка (вылучаецца ў акрузе №14) уваходзяць толькі чатыры жыхары Пінска. Пры гэтым чамусьці не ўзгадваецца, што Кавалюк з’яўляецца сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а яшчэ адна прэтэндэнтка – Наталля Маглыш – прадстаўляе Беларускую партыю левых “Справядлівы свет”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства