viasna on patreon

Віцебск: ініцыятыўная група Васіля Чэкана збірае подпісы ў выбаршчыкаў, якія жывуць на іншай акрузе (фота)

2016 2016-07-23T16:12:21+0300 2016-07-23T16:13:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-chekan-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віцебск. Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам Васіля Чэкана

Віцебск. Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам Васіля Чэкана

Ірына Яскевіч, якая збіраецца вылучацца на кандыдата ў Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №20, стала сведкам незвычайнага падыходу па збору подпісаў, які прадэманстравалі сябры ініцыятыўнай групы па вылучэнні Васіля Чэкана. Пікета па зборы подпісаў за дадзенага прэтэндэнта праводзіўся каля гандлёвага цэнтру “Марка-сіці”. Спадарыні, якія сядзелі за сталом, накрытым сцягам з літарамі БРСМ, самі распавялі ім сутнасьць свайго ноў-хаў.

«Васіля Чэкана, за якога збіралі подпісы дзяўчаты, у Віцебску добра ведаюць, ён досыць працяглы час быў кіраўніком віцебскага ўпраўлення МНС. І шмат хто адзываецца аб ім станоўча. Зараз ён пайшоў на падвышэнне, стаў начальнікам дэпартамента па матэрыяльных рэзервах МНС Беларусі.  Збіраецца балатавацца па Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акрузе №19. І я дужа здзівілася, калі мне, жыхарцы зусім іншай акругі, было прапанавана паставіць за яго подпіс. Дзяўчаты з падпіснымі аркушамі пачалі тлумачыць: “Мы бярэм подпісы ва ўсіх, яны ідуць у агульны залік, а ў залік Чэкану не ідуць”. Я спыталася: “Хіба ёсць нешта падобнае ў выбарчым заканадаўстве?”. Збіральніцы хорам адказалі: “Не, няма!” – распавяла Ірына Яскевіч, якая збіраецца вылучацца на кандыдата ў Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №20.

Сябры ініцыятыўнай групы Васіля Чэкана паказалі Ірыне Яскевіч  асобныя падпісныя аркушы, дзе падпісваюцца жыхары іншых акругаў. Навошта гэта робіцца? Дзяўчаты патлумачылі няўцямна:

“Мы не можам адмовіць выбаршчыку, калі ён жыве ў іншай акрузе, а хоча падпісацца за вылучэнне Васіля Чэкана. Бо выбаршчык “всегда прав”, як пакупнік у краме”.

Збіральніцы цвердзяць, што подпісы насельнікаў іншых акругаў не будуць здаваць у камісіі, калі пойдуць справаздачыцца за збор подпісаў за іхнага вылучэнца.

На дзеянні Наталлі Васільевай  і Веранікі Уланчавай, збіральніц подпісаў за вылучэнне Васіля Чэкана,  актывістка Таццяна Севярынец  падала скаргі ў абласную пракуратуру і ў абласную выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства