viasna on patreon

Гродзенскім назіральнікам адмовілі ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў. Яны падалі скаргі

2016 2016-07-23T16:07:22+0300 2016-07-23T16:08:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabaronena_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гродзенскія назіральнікі атрымалі адмоўныя адказы з акруговых выбарчых камісій, куды яны накіроўвалі заявы з просьбай даць ім мажлівасць прысутнічаць пры праверцы падпісных лістоў і непасрэдна назіраць за працэсам праверкі подпісаў. Такія адмоўныя адказы атрымалі Віктар Сазонаў – з АВК Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акругі №52, Святлана Рудкоўская – з АВК Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №50, Раман Юргель – з АВК Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акругі №49. Акруговыя камісіі па звыклай завядзёнцы ўсіх апошніх выбарчых кампаній адвольна трактуюць заканадаўства і лічаць, што назіральнікі не маюць права такога назірання.

  Незалежныя назіральнікі лічаць, што такія адмовы парушаюць артыкулы 13, 66 і 67 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Найперш артыкул 13, згодна з якім падрыхтоўка выбараў ажыццяўляецца адкрыта і галосна, а назіральнік мае права прысутнічаць на паседжаннях акруговых камісій.

   Віктар Сазонаў, Святлана Рудкоўская і Раман Юргель падалі скаргі ў Гродзенскую тэрытарыяльную выбарчую камісію. У іх яны просяць адмяніць рашэнні акруговых выбарчых камісій і даць магчымасць, як зарэгістраваным назіральнікам, прысутнічаць пры праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах па выбарах дэпутатаў і дакументаў аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты, якія прадстаўляюцца ў акруговыя выбарчыя камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства