viasna on patreon

Сайт Брэсцскага аблвыканкама паведамляе пра вылучэнне кандыдатам у дэпутаты толькі аднаго прадстаўніка палітычнай партыі

2016 2016-07-23T15:47:53+0300 2016-07-23T15:48:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-lugauski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Лугаўскі, вылучаны ад КПБ па Белавежскай выбарчай акрузе №8

Мікалай Лугаўскі, вылучаны ад КПБ па Белавежскай выбарчай акрузе №8

Размова ідзе пра Мікалая Лугаўскога (на фота), які займае пасаду другога сакратара Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’ядання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, а вылучаны кандыдатам у дэпутаты ад Камуністычнай партыі Беларусі па Белавежскай выбарчай акрузе №8.

Нягледзячы на тое, што сваіх вылучэнцаў у брэсцкім рэгіёне маюць і іншыя палітычныя партыі, паводле дадзеных на раніцу 23 ліпеня ў адмысловай рубрыцы “Выбары-2016” узгадваецца выключна пра вылучэнне Мікалая Лугаўскога. Гэтая інфармацыя таксама была аператыўна размешчана на сайтах Жабінкоўскага, Маларыцкага і Камянецкага райвыканкамаў (менавіта гэтыя тры раёны складаюць Белавежскую выбарчую акругу №8). Звестак пра іншых вылучэнцаў – ад палітычных партый альбо працоўных калектываў – на інтэрнэт-старонках згаданых райвыканкамаў пакуль няма.

Што тычыцца ініцыятыўных груп, якія былі зарэгістраваныя для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, на дадзены момант вядома пра спыненне ў Брэсцкай вобласці дзейнасці двух такіх груп – Анатоля Ляўковіча (Брэсцкая-Заходняя выбарчая акруга №1) і Валянціна Цыганкова (Баранавіцкая-Усходняя выбарчая акруга №6), якія накіравалі ў выбаркамы адпаведныя заявы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства