Камiтэт выканання пакаранняў МУС РБ адмовiў Вользе Маркевiч у накiраваннi яе мужа, Мiкалая Маркевiча, ў гарадзенскую спецкамендатуру для адбыцця пакарання.

2002 2002-09-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камiтэт выканання пакаранняў МУС РБ адмовiў Вользе Маркевiч у накiраваннi яе мужа, Мiкалая Маркевiча, ў гарадзенскую спецкамендатуру для адбыцця пакарання.
Камiтэт выканання пакаранняў МУС РБ не задаволiў просьбу Вольгi Маркевiч таму, што яе заява нiбыта паступiла ў Камiтэт ужо пасля таго, як Мiколу накiравалi ў Асiповiчы. Аднак рашэнне аб месцы адбывання пакарання рэдактара ПАГОНI было прынята 29 верасня, тады як заява Вольгi Маркевiч датуецца 27 днём таго ж месяца.
У сваёй заяве на адрас Камiтэта выканання пакаранняў (КВП) МУС РБ жонка рэдактара зачыненай ўладамi газеты ПАГОНЯ прасiла пакiнуць яе мужа, Мiкалая Маркевiча, ў Гродне для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi. Вольга Маркевiч прасiла ўлiчыць тое, што сумесна з мужам яны выхоўваюць дачку Вольгу, якой не споўнiлася 14 гадоў i сына-студэнта. Акрамя таго, Мiкалай Маркевiч з'яўляецца адзiным кармiльцам у сям'i, бо Вольга з 1999 года па стане здароўя не працуе. Сам Мiкола хворы на артэрыяльную гiпертэнзiю, таму таксама патрабуе пастаяннага медычнага нагляду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international