viasna on patreon

Афіцыйнае статапытанне: 51,1% жыхароў Магілёўскай вобласці плануюць прыйсці на выбарчыя ўчасткі

2016 2016-07-21T18:02:14+0300 2016-07-21T18:03:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pracentyrastuc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль 72% жыхароў Магілёўскай вобласці ведаюць аб праходзячай перадвыбарчай кампаніі, сцвярджае Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў.

Вынікі навуковага даследавання, якое ў траўні-чэрвені 2016 года правёў Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў, апублікаваны сёння на сайце Магілёўскага аблвыканкама. Згодна іх, 71,9% апытаных ведаюць аб правядзенні выбарчай кампаніі. Найбольш інфармаванымі ў гэтым пытанні з'яўляюцца прадстаўнікі старэйшага пакалення. Пра маючую адбыцца палітычную падзею дасведчаныя 71,8% рэспандэнтаў ва ўзросце 30-49 гадоў і 78,5% ва ўзросце 50 гадоў і старэй.

Афіцыйная статыстыка сцвярджае, што значная колькасць жыхароў вобласці лічаць удзел у выбарах сваім грамадзянскім абавязкам - 69,2%. Пры гэтым прыблізна палова (51,5%) плануе прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

У ліку вызначальных крытэраў выбару дэпутата большасць рэспандэнтаў лічаць прафесійныя дасягненні (58,8%) і асабістыя якасці (34,3%). Наступнай значнай умовай з'яўляецца ўзрост (9,5%). Пол кандыдата ў дэпутаты важны для 2,3%, адзначаецца на афіцыйным сайце.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства