Разгляд справы расіянкі Марыіі Рымар перанесены

2016 2016-07-20T14:32:51+0300 2016-07-20T14:33:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 ліпеня пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі з Самары Марыі Рымар. Яе вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы (арт 23.4 КаАП). Нібыта актывістка адмаўлялася прайсці для разбіральніцтва з памежнікамі ў аэрапорце, не аддала супрацоўнікам міліцыі свой пашпарт.

Напачатку разгляду справы Рымар заявіла хадайніцтва пра выклік у суд сведкаў, а таксама пра далучэнне да матэрыялаў справы відэазапісу інцыдэнту з Нацыянальнага аэрапорту. Суддзя задаволіла хадайніцтвы і перанесла судовае паседжанне на 12 гадзін 1 жніўня.

Марыю Рымар затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 7 ліпеня па падазрэнні ў заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы і ўзбудзілі крымінальную справу па ч.1 арт. 340 КК Беларусі (Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы). Яна няўдала пажартавала, паведаміўшы памежнікам, што быццам у сваёй сумцы вязе траціл. Рымар затрымалі змясцілі ў СІЗА. Ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

19 ліпеня стала вядома, што Марыя Рымар адпушчаная пад заклад. Пра гэта паведамляў сайт volga.news са спасылкай на яе мужа Андрэя Рымара.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства