viasna on patreon

У Турцыі хочуць вярнуць смяротнае пакаранне

2016 2016-07-18T10:09:33+0300 2016-07-18T10:10:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/erdagan.jpg
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота tvc.ru

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота tvc.ru

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган даў зразумець, што ў краіне можа быць скасаваная забарона на ўжыванне смяротнага пакарання. Пра гэта піша сайт Радыё Свабода.

Як паведамляе Бі-бі-сі, у нядзелю Рэджэп Эрдаган выступіў перад сваімі прыхільнікамі, якія сабраліся перад яго рэзыдэнцыяй у Стамбуле.

Яго прамова пастаянна перарывалася выкрыкамі з натоўпу «Мы хочам [вярнуць] пакаранне смерцю». У адказ на гэта прэзыдэнт Эрдаган сказаў: «Мы чуем ваша патрабаванне. У дэмакратычнай краіне, калі народ чаго-небудзь хоча, ён гэта атрымлівае».

Ён дадаў, што правядзе кансультацыі з апазыцыйнымі партыямі па пытаньні пра вяртанне смяротнага пакарання, але пры гэтым падкрэсліў: «Мы ня будзем надоўга адкладаць гэтае рашэнне. Тыя, хто спрабуе зрабіць пераварот, павінны за гэта паплаціцца».

Апошні смяротны прысуд у Турцыі быў прыведзены ў выкананьне ў 1984 годзе. У 2004 годзе смяротнае пакаранне ў краіне была скасаванае ў рамках спробаў Турэччыны ўступіць у Эўрапейскі звяз.

У ноч на суботу некалькі вайсковых падраздзяленняў Турцыі распачалі спробу ваеннага перавароту.

У ходзе аперацыі супраць падазраваных у антыдзяржаўнай змове арыштаваныя ўжо 6 тысяч вайскоўцаў і суддзяў. У ліку затрыманых — камандуючы ВПС Акін Азцюрк, камандуючы базай НАТО «Інджырлік» генэрал Бэкір Эркан Ван і галоўны ваенны дарадца Эрдагана Алі Язіджы.

Па апошніх афіцыйных дадзеных, колькасць загінулых у ходзе няўдалай спробы перавароту ў ноч на 16 ліпеня перавысіла 290.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства