Што такое Валанцёрская служба “Вясны”?

2016 2016-07-11T17:37:22+0300 2016-07-11T17:50:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valancerskaja-sluzhba.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтра "Вясна"

Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтра "Вясна"

Валанцёрская служба “Вясны” як асобны напрамак дзейнасці арганізацыі функцыянуе з 2012 году.

Асноўная задача Валанцёрскай службы - практычная дапамога ў працы арганізацыі і стварэнне пляцоўкі для перадачы досведу маладому пакаленню праваабронцаў.

Валанцёрская служба запрашае ўсіх ахвочых, якія хочуць дапамагаць “Вясне”, мяняць сацыяльную рэальнасьць і падзяляюць прынцыпы:

  • прыхільнасць да канцэпцыі правоў чалавека;
  • добраахвотнасць;
  • адмова ад гвалтоўных дзеянняў;
  • прававая прынцыповасць;
  • адмова ад дыскрымінацыйных падыходаў;
  • салідарнасць і адказнасць.

Што можна рабіць?

Мы прапануем валанцёрам прыняць ўдзел у актыўнасцях па некалькіх накірунках:

  • удзел у грамадскіх назіраннях (за судамі, выбарамі, масавымі мерапрыемствамі);
  • распрацоўка крэатыўных ідэй па тэматычных напрамках;
  • арганізацыя адукацыйных мерапрыемстваў;
  • дапамога ў грамадскай прыёмнай арганізацыі (напісанне скаргаў, зваротаў і г.д.);
  • журналісцкая і дызайнерская праца па стварэнню ўнікальных матэрыялаў;
  • тэхнічная праца ў офісе і г.д.

Па кожным з накірункаў нам патрэбна твая дапамога, і зусім не важна, якой ты прафесіі і кім працуеш у паўсядзённым жыцці.

Дзе і калі можна дапамагчы?

Валанцёрская служба “Вясны” запрашае людзей з любых гарадоў. Канешне, большая частка дзейнасці ладзіцца ў Мінску, але ў нас ёсць шмат планаў і на іншыя гарады Беларусі.

Мы гатовыя да супрацоўніцтва заўсёды, незалежна ад надвор’я ці пары года. Аднак, ёсць перыяды, калі нам асабліва патрэбная дапамога. Напрыклад, у час правядзення выбараў. Але працы хопіць заўсёды - прыходзь!

Навошта гэта патрэбна?

Праца ў Валанцёрскай службе - гэта магчымасць знаёміцца, атрымліваць ад праваабаронцаў новыя веды і працаваць з рэальнымі сітуацыямі. Тут ты зможаш знайсці аднадумцаў і кантактаваць з цікавымі людзьмі ў дружнай кампаніі. Часам менавіта праз гэта мы атрымліваем неабходную падтрымку ў розных сітуацыях.

Калі цябе турбуе тое, што адбываецца вакол, і ты гатовы зрабіць свой унёсак у паляпшэнне жыцця ў краіне - табе да нас! Мы заўсёды радыя новым актыўным людзям! 

Як далучыцца?

Для таго, каб стаць валанцёрам Праваабарончага цэнтру “Вясна”, неабходна запоўніць анкету з пазнакай сваіх сапраўдных дадзеных. Не саромейся і прыходзь знаёміцца!

Увага! Валанцёрская дапамога не аплочваецца.

Да сустрэчы!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства