Крымінальная справа аб збіцці Вячаслава Касінерава прыпыненая ў чарговы раз

2016 2016-07-11T11:36:16+0300 2016-07-11T11:36:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasinerau-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Касінераў

Вячаслаў Касінераў

Адзін з фігурантаў па “справе графіцістаў” Вячаслаў Касінераў, які хацеў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асоб, што моцна збілі яго пры затрыманні 11 жніўня мінулага года, у чарговы раз атрымаў адказ з Маскоўскага райаддзела Следчага камітэта горада Мінска аб прыпыненні крымінальнай справы.

“У сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню да крымінальнай адказнасці, справа па прыкметам складу злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 149 КК РБ прыпыняецца".

Разам з тым паведамляецца, што “па крымінальнай справе працягваюць праводзіцца аператыўна – вышуковыя мерапрыемствы аператыўнымі службамі ўнутраных спраў. У выпадку ўстанаўлення асобы якая здзесніла злачынства, вам будзе паведамлена дадаткова".

 Чарговы адказ Следчага камітэта па справе збіцця Вячаслава Касінерава.

Крымінальная справа па факце нанясення Вячаславу Касінераву цялесных пашкоджанняў пры жорсткім затрыманні супрацоўнікамі спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутранных войскаў МУС (САХР)  была ўзбуджаная яшчэ напрыканцы лістапада 2015 года. З таго часу папярэдняе расследаванне некалькі разоў прыпынялася Следчым камітэтам. Следчыя сцвярджаюць, што вінаватых у збіцці актывіста яны ўстанавіць ня могуць. Альбо не жадаюць, робячы пры гэтым выгляд, што старанна праводзяць расследаванне ў рамках крымінальнай справы?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства