Марыю Рымар, затрыманую за жарт пра траціл, узялі пад варту

2016 2016-07-11T09:31:41+0300 2016-07-12T17:48:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rymar.jpg
Марыя Рымар

Марыя Рымар

Расіянку Марыю Рымар, якая пажартавала ў мінскім аэрапорце пра траціл, заключылі пад варту. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў Facebook.

У суботу, 9 ліпеня, следства хадайнічала перад пракурорам аб ужыванні да затрыманай грамадзянкі Расіі меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў сувязі з адсутнасцю пастаяннага месца жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, распавяла Юлія Ганчарова.

- Мера стрымання ўжытая.

Нагадаем, Марыя Рымарь была затрыманая пры рэгістрацыі на рэйс Мінск - Масква ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у чацвер, 7 ліпеня. Па словах яе адваката, яго падабароннай не спадабаўся асабісты дагляд, які праводзіўся ў сувязі з узмоцненым кантролем. «Узнік канфлікт на гэтай глебе, і яна жартам сказала: калі вы нешта шукаеце, то траціл у мяне ў сумцы. Гэтага было дастаткова, каб зняць яе з рэйса, затрымаць і распачаць справу».

Пазней супрацоўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Марчанка пацвердзіў, што па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 340 КК Беларусі (Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы).

Як адзначыла афіцыйны прадстаўнік СК, прад'яўленне абвінавачвання запланавана на пачатак будучага тыдня. Следства не выключае магчымасці прымянення пасля прад'яўлення абвінавачвання альтэрнатыўных мер стрымання, не звязаных з пазбаўленнем волі, з улікам асобы жанчыны і абставінаў крымінальнай справы.

Правапрымяняльная практыка ведае аналогіі ў нас у краіне, калі да грамадзян Расіі ўжываліся меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі, адзначылі ў СК.

tut.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства