viasna on patreon

Праваабаронцу Алесю Дзергачову – 60 год

2016 2016-07-04T13:27:49+0300 2016-07-04T13:34:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/derhachou_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алесь Дзергачоў

Праваабаронца Алесь Дзергачоў

Кіраўніку Смаргонскай філіі Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Дзергачову сёння споўнілася 60 год.

Супрацоўнікі ПЦ “Вясна” і аднадумцы віншуюць калегу з круглай датай і жадаюць нястомнай энергіі, далейшых здзяйсненняў на ніве абароны правоў чалавека, аптымізму, моцнага здароўя і асабістага шчасця.

Чалавек спагадлівай душы і шматгранных інтарэсаў, Алесь Дзергачоў прыйшоў у праваабарончую дзейнасць яшчэ напачатку 2000-ых. Затым была Вышэйшая Школа правоў чалавека ў Варшаве і ад таго часу ён годна прадстаўляе ПЦ “Вясна” ў Смаргоні і бліжэйшых гарадах.

Са святам! “Вясна” з табою, Алесь!

Больш пра жыццёвы шлях праваабаронцы ў спецыяльным інтэрнет-праекце “Людзі Вясны”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства