viasna on patreon

Зменім “Закон аб масавых мерапрыемствах” разам?

2016 2016-07-04T11:16:27+0300 2016-07-04T11:21:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seminar-be-9.07.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валантэрская служба “Вясны” запрашае 9 ліпеня на семінар і распрацоўку сумесных дзеянняў у абарону правоў на мірныя сходы і выказвання меркаванняў.

Ці ведаеце Вы, што ў Беларусі існуе закон, які рэгулюе ўсе працэсы, звязаныя з правядзеннем мірных сходаў. Маючы намер зладзіць нешта публічнае, кожны павінен здзейсніць пэўныя дзеянні: звярнуцца да мясцовых уладаў, міліцыі, у медыцынскую ўстанову і камунальныя службы. І часцей за ўсё, нават выканаўшы прапісаныя ў дакуменце патрабаванні, цяжка атрымаць дазвол на правядзенне публічнага мерапрыемства. А за мерапрыемства без дазволу людзі атрымліваюць вялікія штрафы...

Усё гэта супярэчыць міжнародным дакументам, якія гарантуюць кожнаму права на тое, каб мірна выходзіць, казаць і мець магчымасць быць пачутым. Мы лічым, што гэта трэба мяняць. Мы мяркуем, што сумеснымі намаганнямі мы прыйдзем да пазітыўных зменаў. Але нам вельмі патрэбная Вашая дапамога. Вашыя час, вера і, вядома, крэатыўныя ідэі.

Таму запрашаем Вас на сустрэчу, якая адбудзецца 9 ліпеня з 11:00 да 18:00 ў Мінску. Месца правядзення будзе паведамленае асобна пасля запаўнення анкеты.

Пра што будзе ісці гаворка?

На сустрэчы будзе паднятае пытанне імплементацыі міжнародных стандартаў у галіне мірных сходаў. Як ужо было сказана вышэй, беларускія ўлады не рэалізуюць міжнародныя абавязкі, якія яны ўзялі на сябе у галіне права на мірныя сходы. У сувязі з гэтым мы хочам распрацаваць як прававыя захады да зменаў у заканадаўстве, так і грамадскую кампанію з мэтай давесці, што гэты кепскі закон - справа кожнага...

Якія накірункі мы плануем абмяркоўваць і развіваць?

  • Юрыдычны (звароты да суб’ектаў заканадаўчай ініцыятывы);
  • Камунікацыйны (уключэнне як мага больш арганізацый грамадзянскай супольнасці ў вырашэнне гэтай праблемы);
  • Стварэнне грамадскай кампаніi (распаўсюд інфармацыі пра праблемныя моманты простай мовай, уключэнне людзей у адстойванне сваіх правоў).

Мы плануем не толькі дагрукацца да ўладаў, але і вынесці праблему на іншы ўзровень: дамагчыся, каб людзі, якія не сутыкаюцца з гэтай тэмай, ведалі пра яе. Мы лічым, што разам можам дасягнуць нашай мэты і салідарызаваць грамадства. Бо ўсе мы неабыякавыя, але камусьці проста трэба пра гэта даведацца.

Нам патрэбны менавіта Вы! І мы будзем вельмі Вас чакаць!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства