Паэта Славаміра Адамовіча, якога пасля затрымання адвезлі ў Навінкі, адпусцілі

2016 2016-07-04T09:02:10+0300 2016-07-04T14:17:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adamovich.jpg
Славамір Адамовіч

Славамір Адамовіч

У Будславе 1 ліпеня затрымалі паэта і грамадскага дзеяча Славаміра Адамовіча.

Паэта і грамадскага дзеяча Славаміра Адамовіча, затрыманага ў Будславе, што ў Мядзельскім раёне, памясцілі ў адзяленне псіхіятрычнага шпіталя ў Навінках у Менску. Адамовіч збіраўся наведаць магілы сваіх продкаў на будслаўскіх могілках.

У гэтыя дні ў горадзе таксама праходзяць ўрачыстасці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці. Паэта спынілі людзі ў цывільным адзенні, прапанавалі даглядзець яго торбу, але пасля адмовы Адамовіча праходзіць дагляд яго скруцілі і пасадзілі ў машыну хуткай дапамогі.

Ён паспеў паведаміць пра гэта сустаршыні Руху Салідарнасці „Разам” Алене Талстой: — Ён патэлефанаваў, што на свяце Будслаўскай Божай Маці, сёння, яго затрымалі за адмову прайсці вобшук, які праводзілі не міліцыянты, а БРСМ-аўцы ў цывільным.

Ён затрыманы, а цяпер ляжыць на падлозе ў машыне хуткай дапамогі. Там, каб не было бачна, што ёсць міліцыянты, міліцыі ў форме няма, а ёсць БРСМ-аўцы, і замест міліцэйскіх машынаў — хуткая дапамога.

Ён ляжыць затрыманы на падлозе, але яму ўдалося коратка патэлефанаваць. Пазней Алена Талстая напісала ў сваім Фэйсбуку:

– Славаміру Адамовічу дазволілі паведаміць, дзе ён зараз. Апошняе тэлефанаванне, тэлефон забіраюць. Пілігрымка на свята Будслаўскай Божай Маці скончылася для яго ў псіхіятрычным аддзяленні Навінак. Палітык Вячаслаў Сіўчык лічыць сенняшнюю падзею правакацыяй уладаў супраць беларускага паэта. Далучаюсь да гэтых словаў і ад імя Руха Салідарнасці „Разам” патрабую неадкладнага вызвалення Славаміра! Сябры! Падтрымайце Славаміра Адамовіча! Будзьма разам! Свабоду Славаміру Адамовічу! 

Адведалі сення з ранку Славаміра Адамовіча. Нягледзячы на тую юдоль смутку, куды яго змясцілі, пачуваецца бадзера. Загарэлы твар і трэніраваныя біцэпсы кантрастуюць з пажухлымі тварамі тутэйшых насельнікаў. Славамір прасіў звярнуць увагу грамадства на “новыя” рэпрэсіўныя метады, – выкарыстоўванне карнай псіхіятрыі. 

Да панядзелка паэта- вязня не адпусцяць. Але есць магчымасць падарыць яму паўгадзіны сяброўскай гутаркі і чагось смачнага. Калі есць жаданне, – пішыце ў прыват. Будзьма разам! Славамір Адамовіч пракаментаваў сваё затрыманне і змяшчэнне ў Навінкі: – Я дагэтуль не ведаю афіцыйнай прычыны. Змясцілі, кінулі, што называецца ў карэту хуткай дапамогі, павезлі спачатку ў Мядзел, а потым з Мядзела я ўжо бачыў, што вязуць на Менск.

Ужо пад’язджаючы да Навінак я зразумеў, што ў псіхдыспансер.

РР: Дыягназ ставілі? 

– Так, вострая шызафрэнія.

Славамір Адамовіч так і не атрымаў ніякіх афіцыйных дакументаў ні ад лекараў, ні ад міліцыі.

Міліцыянты затрымалі яго без скаладання пратакола. Паэт не скрывае свайго абурэння і адзначае, што прымусовае змяшчэнне ў Навінкі – гэта метады карнай псіхіятрыі, якія ўласцівыя савецкаму часу:

– Трэба заўважыць, што гэта новы тактычны, тэхнічны метад уздзеяння на людзей. Нават не затрыманне і змяшчэнне на так званыя суткі, як звычайна дагэтуль рабілася, а перадача на разгляд так званай карнай псіхіятрыі.

У 1995 годзе Славамір Адамовіч напісаў верш „Убей президента!”, за што быў арыштаваны.

У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. Яго абвінавачвалі ў закліках да звяржэння або змены дзяржаўнага ладу, незаконным перасячэнні мяжы і незаконным нашэнні халоднай зброі.

Праз дзесяць месяцаў зняволення быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Вясной 2014 года Славіміра Адамовіча затрымлівалі ў Менску. Па яго словах, за БЧБ і жоўта-блакітную стужку, якую ён насіў на вопратцы ў знак салідарнасці з украінцамі.

Як паведамляе Радыё “Свабода”, 4 ліпеня Славаміра Адамовіча адпусцілі з «Навінак». Ніякіх сур’ёзных медыцынскіх даследаваньняў у паэта Славаміра Адамовіча ў псіхіятрычным шпіталі не было, ніякіх папер не складалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства