viasna on patreon

У Пінску кіраваць выбарчай камісіяй будуць асобы, што ўваходзяць у склад выбаркамаў апошнія гады

2016 2016-07-02T00:14:41+0300 2016-07-02T00:14:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynouniky.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшынёй камісіі Пінскай гарадской выбарчай акругі №14 на сёлетніх парламенцкіх выбарах абраны Ігар Берасцень, якія займае пасаду начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы мясцовага гарвыканкама, а ў склад камісіі вылучаны ад грамадзян шляхам падачы заявы.

На выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе Берасцень быў намеснікам старшыні раённага выбаркаму, а сакратаром камісіі - і тады, і зараз – з’яўлялася загадчыца бібліятэкі гімназіі №3 Алена Данілавіч (вылучана ад Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі). Разам з гэтымі асобамі сталым сябрам усіх выбарчых камісій у Пінску на працягу апошніх гадоў застаецца вылучэнец ад грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Алег Астапчук, якога сёлета абралі намеснікам старшыні акруговага выбаркама.

Разам з тым, у выбарчай камісіі акругі №14 з’явілася і шмат новых асобаў у параўнанні з мінулымі выбарамі. Ад палітычных партый у камісію трапілі Міхаіл Раманцаў (вылучаны ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”) і Міхаіл Калеснікаў (прадстаўляе Камуністычную партыю Беларусі).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства