viasna on patreon

У абласной і ва ўсіх 13 акруговых камісіях Гродзеншчыны -- прадстаўнікі ідэалагічных аддзелаў і кіраўнікі справамі выканкамаў

2016 2016-07-01T17:00:07+0300 2016-07-01T17:00:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-ruki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адметнасць гэтай выбарчай кампаніі – вялікая колькасць кіраўнікоў справамі выканкамаў і прадстаўнікоў ідэалагічных аддзелаў розных структур у кіраўніцтве акруговых камісій, адзначае гродзенскі назіральнік ад Беларускага Хельсінскага Камітэту Раман Юргель.

Ён таксама адзначае і знешне станоўчыя перамены. На паседжанні Гродзенскай абласной камісіі Раман Юргель звярнуўся да намесніка кіраўніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Сяргея Хацука з просьбай паказаць усе дакументы па вылучэнню прадстаўнікоў у склад камісій. Сяргей Хацук прадставіў усе гэтыя дакументы. Раман Юргель кажа, што раней назіральнікам падобныя дакументы не паказвалі.

Старшынёй Гродзенскай абласной камісіі стаў Уладзімір Хлябіч, які ўзначальвае Кастрычніцкую Раённую арганізацыю “Белая Русь”, і які ўзначальваў з 2001-га году камісіі розных узроўняў. Намеснікам старшыні камісіі стаў Юрый Нерад, нязменны ўдзельнік у кіраўніцтве выбарчых кампаній розных роўняў цягам 20-ці гадоў. Сакратаром стаў Павел Міхалюк, галоўны спецыяліст кіраўніцтва арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама. Раней уваходзіў у склад абласной камісіі і АВК.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства