Валеры Бычкоўскі звярнуўся са скаргай у Мінскі гарадскі суд

2016 2016-07-01T16:51:01+0300 2016-07-01T17:07:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sheuron-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шэўроны СПК "Ваяр". Фота topwar.ru

Шэўроны СПК "Ваяр". Фота topwar.ru

Валеры Бычкоўскі, што быў затрыманы ў метро і прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў 5 базавых велічынь, паскардзіўся ў Мінскі гарадскі суд.

У сваёй скарзе ён напісаў, што катэгарычна не згодны з рашэннем суда Першамайскага раёна і звяртае ўвагу на два важныя моманты.

Па-першае, ён заплаціў за праезд, прайшоў праз турнікет, і толькі пасля гэтага да яго звярнуўся супрацоўнік службы бяспекі метрапалітэна, каб праверыць заплечнік. Гэта на думку Валерыя Бычкоўскага парушае Правілы перавозак пасажыраў метрапалітэна, бо ён на момант затрымання ўжо заключыў дамову з перавозчыкам: заплаціў за праезд і Мінскі метрапалітэн ужо пачаў аказваць паслугу перавозкі.

“Сваім правам своечасова адмовіць мне ў паслузе супрацоўнік СБ не скарыстаўся, і я меў права працягнуць паездку. Так што законнасць дзеянняў названага супрацоўніка выклікае абгрунтаваныя сумневы”, - адзначае Валеры Бычкоўскі.

Па-другое, на яго думку суд неправільна устанавіў статус супрацоўніка СБ метрапалітэна, бо метрапалітэн  не з’яўляецца дзяржаўным органам, арганізацыяй, якая валодае правам стварэння ваенізаванай аховы, у якой дапускаюцца асабісты дагляд, дагляд рэчаў і дакументаў супрацоўнікамі аховы. Адпаведна і непадпарадкаванне супрацоўніку СБ метрапалітэна не можа лічыцца правапарушэннем па арт. 23.4 КаАП.

Зыходзячы з гэтага, Валеры Бычкоўскі просіць адмяніць пастанову суда Першамайскага раёна і спыніць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да яго.

Нагадаем, інцыдзент адбыўся 19 чэрвеня, калі Валеры Бычкоўскі вяртаўся са спаборніцтваў спартыўна-патрыятычнага клуба “Ваяр” і ў метро быў спынены інспектарам службы аховы ужо пасля таго, як прайшоў турнікет. На пероне яго рэчы супрацоўнік СБ і міліцыянер даглядаць не сталі, але жорстка затрымалі і выклікалі нарад міліцыі. Ноч Валеры Бычкоўскі правёў у пастарунку, а ранкам яго адвезлі на суд, які вынес пастанову аб накладанні штрафу ў 5 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства