viasna on patreon

Сёння адбудзецца суд па справе аб неўключэнні вылучэнкі ад грамадзян Тамары Шчапёткінай у камісію

2016 2016-07-01T06:38:39+0300 2016-07-01T06:38:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

У канцы працоўнага дня 30 чэрвеня Тамары Шчапёткінай патэлефанавалі па мабільнаму тэлефону з Брэсцкага абласнога суда і паведамілі, што 1 ліпеня ў 16.30 адбудзецца судовае паседжанне па яе справе. Тамара Шчапёткіна, якая жыве ў Бярозе, патлумачыла, што пасля суда ёй будзе цяжка дабрацца дадому.

На другім канцы провада  папрасілі, каб спн. Шчапёткіна знайшла нумары тэлефонаў усіх падпісантаў пад скаргаю ў суд.

Праз паўгадзіны ёй патэлефанавалі ізноў, каб запісаць нумары тэлефонаў, а таксама паведамілі, што ўлічылі яе пажаданне і перанеслі суд на 14.30.

Як стала вядома Тамары Шчапёткінай, такія званкі паступілі ўсім падпісантам. Было паведамлена, што калі хто не зможа прыехаць, то павінен даслаць заяву, каб праводзілі пасяджэнне без яго.

Нагадаем, што бярозаўскія грамадзяне, якія накіравалі Шчапёткіну ў  склад Бярозаўскай акруговай камісіі №9 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусі,  не пагадзіліся з яе неўключэннем у сябры камісіі і накіравалі скаргу ў Брэсцкі абласны суд.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства