Справа сябра прафсаюза РЭП Аляксандра Шведа накіравана на новы разгляд

2016 2016-06-30T17:11:56+0300 2016-06-30T17:11:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shved-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Швед у судзе.

Аляксандр Швед у судзе.

У Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд  касацыйнае скаргі сябра прафсаюза РЭП Аляксандра Шведа. Ён прасіў абласны суд закрыць яго адміністрацыйную справу з-за адсутнасці складу правапарушэння.

Справу вяла суддзя Наталля Сурма, якая адмяніла рашэнне суда г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна і накіравала справу на новы разгляд іншаму суддзі.

Справа ў тым, што суддзя Баранавіцкага суда Вольга Раманюк дапусціла памылку ў даце. Пікет у Слоніме каля прахадной Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі, зладжаны актывістамі прафсаюза РЭП у падтрымку свайго калегі Міхаіла Сашко, з якім не працягнулі працоўны кантракт на прадпрыемстве, адбыўся  31 сакавіка. Пратакол быў складзены слонімскімі міліцыянтамі 8 красавіка. У пастанове суда дата правядзення акцыі была напісана 31 траўня.

Па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапремстве Аляксандр Швед быў пакараны Баранавіцкім судом штрафам у 4,2 мільёны рублёў. Актывіст заяўляе, што не ўдзельнічаў у акцыі, а раздаваў каля прахадной фабрыкі бюлетэнь прафсаюза РЭП. Пры гэтым яго не затрымлівала міліцыя, а пратакол склала завочна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства