viasna on patreon

Таццяны Малашчанка не змагла падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы – не працавала камісія

2016 2016-06-30T15:59:32+0300 2016-06-30T15:59:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malashchankka-taciana-kamis-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Малашчанка

Таццяна Малашчанка

У акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 29 чэрвеня аказалася немагчыма падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўную групу. Расклад працы на дзвярах, дзе месціцца камісія быў, а вось сябраў камісіі на месцы не было.

Жадаючая стаць кандыдатам у дэпутаты на выбарах  у Палату прадстаўнікоў РБ Таццяна Малашчанка хацела падаць адпаведныя дакументы для рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы. Аднак напрацягу дня гэта было зрабіць немагчыма. Яна некалькі разоў прыходзіла, і дзверы заўсёды была зачынены.

У канцы дня перад самым завяршэннем працы камісіі Малашчанка  вымушана была зафіксаваць сумесна з актывістам Аляксандрам Вайцешыкам факт адсутнасці на сваіх месцах членаў выбарчай камісіі і намерана абскарджваць іх дзеянні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства