viasna on patreon

Рух «За Свабоду» звярнуўся ў суд і патрабуе адмяніць вынікі фармавання выбарчых камісій у Брэсцкай вобласці

2016 2016-06-30T13:47:02+0300 2016-06-30T13:47:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ruchzasvabodu_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У скарзе гаворыцца, што пры стварэнні трох выбаркамаў у гэтым рэгіёне вылучаныя кандыдатуры ад Руху «За Свабоду» не толькі не трапілі ў склад камісій, але іх прозвішчы нават не былі агучаны падчас фармавання выбаркамаў.

“Лічым, што палітычныя правы членаў ПАГА “Рух „За Свабоду” былі парушаныя, - падкрэсліваецца ў скарзе, накіраванай у суд. – У прыватнасці, права на ўдзел у вядзенні дзяржаўных справаў праз свабодна абраных прадстаўнікоў і права галасаваць на сапраўдных перыядычных выбарах”.

У скарзе адзначаецца, што Брэсцкая абласная і акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у гэтай вобласці створаныя з грубым парушэннем закону. Так, паводле ініцыятараў скаргі, 19 чэрвеня Рух “За Свабоду” прыняў рашэнне вылучыць двух чалавек у брэсцкія выбарчыя камісіі і аднаго - ў выбаркам у Баранавічах. 22 чэрвеня дакументы былі дасланыя, а праз два дні атрыманыя, пра што ёсць пацверджанне ад “Белпошты” і паведамленні пра ўручэнні паштовых лістоў. Аднак 27 чэрвеня гэтыя дакументы не былі зачытаныя і разгледжаныя падчас фармавання выбарых камісій на сумесным паседжанні аблвыканкаму і прэзідыюму абласнога Савета дэпутатаў.

Рух “За Свабоду” патрабуе прызнаць рашэнне аб фармаванні камісій неправамоцным, што ўшчамляе грамадзянскія правы сябраў арганізацыі, ”адмяніць рашэнне Брэсцкага аблвыканкаму і прэзідыуму Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 чэрвеня 2016 года № 116/469 “Аб утварэнні Брэсцкай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання”, а таксама рашэнне пра ўтварэнні Брэсцкай-Заходняй акруговай выбарчай камісіі №1 і Баранавіцкай-Заходняй выбарай камісіі №5.

“Патрабуем абавязаць Брэсцкі аблвыканкам і прэзідыюм Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ліквідаваць парушэнні, а менавіта паўторна правесці сумеснае пасяджэнне... і сфармаваць Брэсцкую абласную выбарчую камісію, Брэсцкую-Заходнюю акруговую выбарчую камісію №1 і Баранавіцкую-Заходнюю выбарчую камісію №5 шляхам сапраўднага абмеркавання ўсіх кандыдатураў”,— адзначана ў скарзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства