viasna on patreon

Старшынёй адной з акруговых выбарчых камісій у Брэсце абралі асобу, якая падчас прэзідэнцкіх выбараў праігнаравала скаргу адносна падлогу бюлетэняў

2016 2016-06-30T13:12:21+0300 2016-07-01T22:53:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jangolenka-galina-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Янголенка.

Галіна Янголенка.

Кіраваць выбаркамам у Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2 будзе загадчыца дзіцячым садком №69 Галіна Янголенка (на фота), якая ў мінулым годзе была старшынёй Маскоўскай раённай горада Брэста камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, яна займала аналагічную пасаду падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе і кіравала выбарчай камісіяй Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі №2 на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2012 годзе.

Між тым, пасля леташніх прэзідэнцкіх выбараў Галіну Янголенку падазравалі ў парушэннях заканадаўства, бо выкладзеныя ў заяве аднаго з назіральнікаў факты тады сведчылі пра магчымыя фальсіфікацыі вынікаў галасавання, але заява была разгледжана асабіста Галінай Янголенка, а не выбарчай камісіяй, як калегіяльным органам. Звароты ў Брэсцкую гарадскую і абласную пракуратуры былі безвыніковымі: там адмовілся распачынаць справу наконт парушэнняў выбарачага заканадаўства.

Тады актывіст Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк зафіксаваў факты парушэння падчас выбараў, выяўленых у ходзе эксперыменту, які актывісты назвалі “кантрольнае галасаванне”. Падчас датэрміновага галасавання Дзяніс Турчаняк атрымаў бюлетэнь, але замест яго ў выбарчую скрыню кінуў звычайны аркуш паперы. Па словах Турчаняка, тое самае зрабілі яшчэ тры чалавекі (гэтыя людзі перадалі яму свае бюлетэні). У выніку ў Дзяніса Турчаняка аказалася чатыры выбарчых бюлетэні, выдадзеных у ходзе датэрміновага галасавання.

Падчас першага паседжання новастворанага выбаркама Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі №2 кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста Вадзім Краўчук станоўча ахарактэрызаваў Галіну Янголенку, узгадаўшы “досвед” працы на мінулых выбарах, і прапанаваў абраць яе на пасаду старшыні акруговай выбарчай камісіі. Гэтая прапанова была падтрымана сябрамі камісіі адзінагалосна, а пазней яны таксама зацвердзілі намеснікам старшыні гэтага выбаркама Аляксандра Уласаўца (асноўнае месца працы – намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста) і сакратаром камісіі – Іну Акімаву, спецыяліста аддзела адукацыі, спорта і турызма усё той жа адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста. Аналагічныя пасады Уласавец і Акімава займалі ў Маскоўскай раённай горада Брэста тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта РБ у 2015 годзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства