viasna on patreon

Магілеўскія ўлады спрабуюць знівеліяваць у вачах грамадскасці парушэнні падчас фармавання выбаркамаў

2016 2016-06-29T21:15:22+0300 2016-06-29T21:15:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-farmavanne-kamisij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілеўскі аблвыканкам вуснамі членаў праўрадавых арганізацый спрабуе "адвесці вочы" ад парушэнняў пры фармаванні выбарчых камісій.

Нагадаем, 27 чэрвеня на пасяджэнні членаў Магілёўскага аблвыканкама і прэзідыюма Магілёўскага аблсавета дэпутатаў былі створаны Магілеўская абласная і 13 акруговых выбарчых камісій. Конкурс у камісіі быў 1,5 - 2 чалавекі на месца. Галасаванне праходзіла спісамі па 13 чалавек, ужо прапанаваных рабочай групай аблвыканкама без якога-небудзь абмеркавання. Так, магілеўскі праваабаронца Барыс Бухель быў вылучаны ў склад аблвыбаркама шляхам збору подпісаў, аднак чыноўнікі без якіх-небудзь абмеркаванняў адмовіліся туды яго ўключыць. Бухель, спасылаючыся на рашэнне ЦВК, папрасіў растлумачыць па кожнай персаналіі прычыны ўключэння ці неўключэння ў склад камісіі. Аднак старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі адмовіўся рабіць гэта на пасяджэнні. Праваабаронца заявіў пра намер напісаць скаргу на такое фарміраванне камісій.

Вось як цяпер падае сітуацыю, якая склалася падчас паседжання 27 чэрвеня, сайт Магілёўскага аблвыканкама. "Па словах старшыні Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілеўскай вобласці, намесніка старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" Барыса Зінкевіча, пасяджэнне прайшло ў дзелавым рытме, на ўсе пастаўленыя пытанні прысутных былі дадзены выразныя і поўныя адказы. "Працоўная група правяла карпатлівую і сур'езную працу па адборы кандыдатаў. У склад выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ўвайшлі самыя годныя кандыдатуры. Прычым не аднойчы падкрэслівалася, што пры адборы ўлічваліся жыццёвы вопыт, прафесійная, працоўная дзейнасць, вопыт працы ў камісіях, узровень прадстаўніцтва грамадскіх аб'яднанняў і партый у вобласці, іх пазнавальнасць і аўтарытэт сярод насельніцтва", - адзначыў суразмоўца.

На думку першага сакратара Магілёўскага абкама Камуністычнай партыі Беларусі Алега Стэльмашка, сумеснае паседжанне абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама праходзіла адкрыта і дэмакратычна на працягу дзвюх гадзін. "На пасяджэнні агучвалася інфармацыя па ўсіх кандыдатурах і галасаванне праходзіла па кожнай выбарчай камісіі асобна, а не ў агульным спісе, як меркавалася першапачаткова. Наша партыя задаволеная прадстаўніцтвам у выбарчых камісіях рэгіену, у склад якіх увайшлі 7 з 14 прапанаваных кандыдатур", - сказаў ён".

"Перад прыняццем рашэння аб фармаванні выбарчай камісіі выносіцца на абмеркаванне пытанне аб дзелавых і палітычных якасцях асоб, вылучаных у склад камісіі, а калі колькасць прэтэндэнтаў у склад выбарчай камісіі перавышае колькасць прадугледжаных членаў камісіі, заслухоўваецца інфармацыя па кожнай кандыдатуры і праводзіцца персанальнае галасаванне", - гаворыцца ў пункце 6 пастановы № 18 Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 8 чэрвеня 2016 года датычна пасяджэнняў па стварэнні выбарчых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства