viasna on patreon

У Магілёве забаронена збіраць подпісы на галоўных плошчах горада

2016 2016-06-29T10:57:14+0300 2016-06-29T10:57:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileuski-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі гарвыканкам сёння апублікаваў рашэнне, згодна з якім забаронена праводзіць пікетаванні з мэтай збору подпісаў на вялікай колькасці месцаў у абласным цэнтры.

Згодна рашэнню №19-18 гарадскіх улад, збор подпісаў забаронены на плошчах Леніна і Славы (былой Савецкай), падземных пешаходных пераходах, аўтавакзале, аб'ектах чыгуначнага транспарту. Не дазволена збіраць подпісы на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забаспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва

Пад забарону для пікетаў трапілі таксама тэрыторыі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры і спорту, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Парушэннем закона будзе лічыцца збор подпісаў на адлегласці менш за 50 метраў ад арганізацый з колькасцю працуючых звыш 300 чалавек; на адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў, дзе знаходзяцца арганізацыі, на якія ўскладзены функцыі рэдакцый тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ.

У рашэннні не ўказваецца, якія арганізацыі забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва. Ці ўваходзяць у іх пералік, напрыклад, аб'екты гандлю харчовымі таварамі, у якія, звычайна, назіраецца найбольшы людскі паток. 

Дадзенае рашэнне было прынята гарвыканкамам 24 чэрвеня, але апублікавана на яго афіцыйным  сайце толькі зараз.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства