viasna on patreon

У Мазырскай акруговай камісіі – два новыя сябры, і па «традыцыі» - чыноўнікі пад выглядам прадстаўнікоў грамадскасці

2016 2016-06-29T10:43:47+0300 2016-06-29T10:43:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адбылося першае паседжанне акруговай камісіі Мазырскай выбарчай акругі №42. Склад выбарчай камісіі быў зацверджаны ў колькасці 13 чалавек. Як паведамляе назіральнік Уладзімір Целяпун, у паседжанні прынялі ўдзел 12 сябраў камісіі.

Адкрываў паседжанне намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама па ідэалогіі Фелікс Галюк. Сцэнар абрання старшыні камісіі, намесніка і сакратара і астатніх пытанняў парадку дня паседжання нічым не адрозніваўся ад папярэдняй выбарчай кампаніі – выбараў прэзідэнта ў 2015 годзе.

Старшынёй Мазырскай акруговай выбарчай камісіі абраны Ігар Баранаў, намеснікам старшыні – Вераніка Байкова, сакратаром – Святлана Лаўрук.

У складзе выбарчай камісіі, у адрозненне ад складу 2015 года, два новых прозвішчы – замест прадстаўніка ветэранаў уключаны прадстаўнік Ліберальнай дэмакратычнай партыі Андрэй Какора, а дырэктара спартыўна-аздараўленчага комплекса замяніў дырэктар мясцовага тэлеканала «Мазыр» Юрый Каплан.

Выбарчай камісіяй узгоднена колькасць выбарчых участкаў акругі №42 – іх будзе 40. Аднагалосна зацверджаны і іншыя пытанні парадку дня паседжання у колькасці 6 пунктаў на працягу 17 хвілін.

Што тычыцца «грамадскасці» - так, супрацоўніка райвыканкаму Вераніка Байкова прадстаўляе ў камісіі «Белую Русь». На мінулых выбарах яна прадстаўляла прафсаюзы. Галоўны ўрач мясцовай бальніцы Ігар Баранаў прадстаўляе прафсаюзы — а на мінулых выбарах вылучаўся таксама грамадскасцю - «Белай Руссю». Таксама прафсаюзамі вылучаны дырэктар прадпрыемства «Колор» Петр Зыкун, дырэктар ААТ «Мазыраграпрамснаб» Вячаслаў Патароча. «Беларускі саюз жанчын» накіраваў працаваць у камісію галоўнага рэдактара мясцовай газеты Ларысу Чорную.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства