viasna on patreon

У Івацэвічах сябра выбаркаму запрасілі на паседжанне акруговай камісіі яшчэ да яе стварэння

2016 2016-06-29T08:52:38+0300 2016-06-29T08:52:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounikkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першае паседжанне выбарчай камісіі па Івацэвіцкай акруге №11 прызначана на раніцу 29 чэрвеня, пра што яшчэ за два дні да падзеі паведамілі і актывісту Партыі БНФ Яўгену Сіцко, які быў вылучаны ў склад гэтага выбаркаму.

Самае цікавае, што запрашэнне па тэлефоне на згаданае паседжанне было зроблена раніцай 27 чэрвеня - у той час, калі камісія яшчэ не была створана. Склад усіх акруговых камісій у Брэсцкай вобласці на сёлетнія парламецкія выбары быў зацверджаны на супольным паседжанні аблвыканкама і абласнога савета дэпутатаў, якое пачалося у той жа дзень а 14-й гадзіне і працягвалася каля трох гадзінаў.

Атрымліваецца, што ў Івацэвічах пра тое, хто трапіць у склад выбарчай камісіі, ведалі яшчэ да выканання ўсіх неабходных працэдур і нават паспелі запрасіць тых, хто дакладна стане сябрам акруговага выбаркаму, на першае паседжанне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства