viasna on patreon

Бабруйск: мясцовым СМІ выбары не цікавыя

2016 2016-06-28T13:24:41+0300 2016-06-28T13:25:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакуль выбарчая кампанія ў Бабруйску праходзіць непрыкметна. У горадзе не заўважаны інфармацыйныя плакаты, мясцовыя СМІ таксама практычна не асвятляюць гэтую тэму. 

На сайце гарвыканкаму ёсць банер "Выбары-2016", пад якім змешчаны агульнарэспубліканскія матэрыялы, з бабруйскага - толькі інфармацыя па пікетаваннях. А вось сайт газеты гарвыканкаму "Бабруйскае жыццё" не мае нават такога банеру, у прыярытэце рэдакцыі конкурс "Міс Бабруйск".  У друкаваным варыянце газеты была змешчана інфармацыя па месцах, дзе пікетаванні па збору подпісаў забаронены.

Раёнка "Трыбуна працы" мае на сайце рубрыку "Выбары-2016", пакуль там змешчаны толькі агульнарэспубліканскія матэрыялы.

Што тычыцца найбольш папулярных сярод бабруйчан газет - "Вечерний Бобруйск" і "Коммерческий курьер", яны пакуль не зацікавіліся тэмай выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства