viasna on patreon

Толькі адзін прадстаўнік апазіцыі ў акруговых выбаркамах Случчыны і Салігоршчыны

2016 2016-06-28T09:44:27+0300 2016-06-30T12:46:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minablvykan-farm-kamis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з ФБ Ю.Губарэвіча

Фота з ФБ Ю.Губарэвіча

У склад акруговых выбарчых камісій Салігоршчыны і Случчыны патрапіў толькі адзін прадстаўнік дэмакратычных сіл.

Утварэнне акруговых выбаркамаў па Мінскай вобласці, у тым ліку выбаркамаў па Слуцкай акрузе №67, Салігорскай гарадской аркузе №68 і Салігорскай сельскай акрузе №69, прайшло 27 чэрвеня на сумесным паседжанні прэзідыюма Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Па словах прысутнага на паседжанні намесніка старшыні грамадскага аб’яднання “Рух за Свабоду” Юрася Губарэвіча, улады толькі рабілі выгляд абмеркавання кожнай кандыдатуры, але насамрэч падыход не змяніўся.

“Чыноўнікі галасавалі паводле загадзя складзенага спісу. Праўладным арганізцыям - БРСМу і “Белай Русі” - было “зялёнае святло”, а для незалежных месца практычна не знайшлося,” - паведаміў Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбаркамы Салігоршчыны і Случчыны накіроўвалі грамадскае аб’яднанне “Рух за свабоду”, Аб’яднаня грамадзянская партыя, грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне”, Партыя БНФ, а таксама Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

“Галасаванне адбывалася практычна без разыходжанняў. Альбо амаль усе за. Альбо супраць. Прычыны неўключэння не называліся, - кажа Юрась Губарэвіч. - Па адной з Салігорскіх акругаў склалася цікавая сітуацыя. Усе 13 месцаў у акруговай камісіі былі запоўненыя, калі у спісе для абмеркавання заставалася яшчэ тры прэтэндэнты. У выніку галасавальшчыкі панура пападымалі рукі галасуючы супраць. Такім чынам у камісію не трапіў вылучэнец ад “Руха” Уладзімір Шыла.”

Адзіным прадстаўніком дэмакратычных сіл у рэгіёне, якога ўключылі ў склад акруговага выбаркаму Салігорскай гарадской выбарчай акругі №68, аказаўся сябра БСДП (Грамада) Генадзь Масакоўскі. Салігорская сельская выбарчая акруга №69 і Слуцкая выбарчая акруга №67 засталіся без прадстаўнікоў апазіцыі ў акруговых выбарчых камісіях.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства