viasna on patreon

У Мінску сфарміраваная 21 выбарчая камісія

2016 2016-06-27T20:08:01+0300 2016-06-28T12:13:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pasedzanne_mingarvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паседжанне па фарміраванні выбарчых камісій (фота з сайта minsk.gov.by)

Паседжанне па фарміраванні выбарчых камісій (фота з сайта minsk.gov.by)

27 чэрвеня ў Мінску былі сфарміраваныя выбарчыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Падчас паседжання прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінгарвыканкама была сфарміравая 20 акруговых і адна Мінская гарадская камісія. Для працы ў камісіях адабрана 273 чалавекі – па 13 сябраў у кожную камісію.

Усяго было пададзена 364 прапановы па вылучэнню прадстаўнікоў у склад камісій, з іх 20 – у Мінскую гарадскую, і 344 – у акруговыя.

Дзевяць афіцыйна зарэгістраваных палітычных партыяў вылучылі сваіх прадстаўнікоў. Найбольшую колькасць з іх прадставілі Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - па 21 прадстаўніку, 18 чалавек ад Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі і 17 ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Як паведамляецца на сайце Мінгарвыканкама, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінгарвыканкама Арцём Цуран адзначыў:

“Асаблівасць цяперашняй выбарчай кампаніі складаецца ў тым, што ўпершыню на пасяджэнні пройдзе абмеркаванне кандыдатаў перад галасаваннем і зацвярджэннем складаў камісій, будуць разглядацца палітычныя перакананні, асабістыя і дзелавыя якасці прэтэндэнтаў”.

Аднак, да прыкладу, ні адзін з 21 вылучанага прадстаўніка Руха “За свабоду” не быў зарэгістраваны, і нават ніхто не быў запрошаны на папярэдняе сумоўе.

Па меркаваннях прадстаўнікоў Руху чыноўнікі выкарысталі для гэтага фармальную прычыну: апіску, якую знайшлі ў пратаколах – адсутнасць назвы кіруючага органа арганізацыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства