Яўген Батура накіраваў скаргі на беспадстаўнае адабранне аўтамабіля (відэа)

2016 2016-06-27T13:58:06+0300 2016-06-27T15:13:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/batura_zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Батура каля "арыштаванага" аўтамабіля. Фота Радыё Свабода.

Яўген Батура каля "арыштаванага" аўтамабіля. Фота Радыё Свабода.

Грамадскі актывіст Яўген Батура, якога 23 чэрвеня затрымала ДАІ і ў выніку забрала аўтамабіль на штрафстаянку, звярнуўся ў ПЦ “Вясна” па юрыдычную дапамогу.

Ён патлумачыў праваабаронцам, што яго не вінавацілі ні ў якіх правапарушэннях, ніякіх пратаколаў у дачыненні да яго не складалася, ён нічога не падпісаваў і дагэтуль не разумее на якіх падставах супрацоўнікі ДАІ адабралі аўтамабіль. Дакументаў аб канфіскацыі аўтамабіля актывіст таксама не атрымаў.

“Я лічу, што маё затрыманне было незаконным, таму што мне не патлумачылі, чаму мяне спынілі, чаму забралі маю машыну, не патлумачылі маіх правоў. Увогуле нічога не патлумачылі”, - кажа Яўген Батура.

Цяпер актывіст разам з праваабаронцамі падрыхтаваў і накіраваў скаргі ў ДАІ Маскоўскага раёна, начальніку УУС і пракуратуру Маскоўскага раёна г. Мінска, у якіх адзначыў, што не здзяйсняў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў, а тым больш злачынстваў, а яго асобу супрацоўнікі ДАІ ўстанавілі па дакументах, якія былі ім прадстаўленыя.

Яўген Батура патрабуе ад дзяржорганаў, у якія звярнуўся, неадкладнага аднаўлення яго парушаных правоў, вяртання транспартнага сродку і тлумачэння прычын абмежавання правоў.

Сваё затрыманне актывіст звязвае з актыўнай грамадскай пазіцыяй і ўдзелам у акцыі “БЧБмабіль”, арганізавай Арт-Сядзібай.

Нагадаем, увечары 23 чэрвеня Яўген Батура быў дастаўлены ў Маскоўскі РУУС, дзе яго аўтамабіль апісалі і загналі на штрафстаянку.

Раней з аўтамабіля-таксі актывіста Леаніда Кулакова каля Цэнтральнага РУУСа “зніклі”  два сцяжкі з “Пагоняй”. З гэтай нагоды ён пакінуў заяву ў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства